Намеснік дырэктара "Шкоды-Беларусь" Валерый Раманчанка аштрафаваны за ігнор беларускай мовы. Яму далі штраф 4 базавыя велічыні ў даход дзяржавы. Не памятаю іншых выпадкаў, каб топ-мэнэджараў у Беларусі штрафавалі за такое.
Вось як я датычны да гэтай гісторыі.
У 2016 годзе набыў ў Менску навюткі “Рапід”. Прадавец – “ФелАкт-сервіс”. У эйфарыі падзення цэнаў, я не стаў звяртаць уагі на наступныя акалічнасці: а) “Рапід” – расійскай зборкі, б) “ФелАкт-сервіс” прадае машыны беларускай міліцыі.
Не паездзіў і двух гадоў, як на аўто пачала масіравана ўздыблівацца фарба. Думаў, раз машына на каска і на гарантыі, то я цалкам застрахаваны ад сюрпрызаў. Аказалася, хрэн. Кампанія “ФелАкт-сервіс”, вобразна кажучы, мяне паслала, маўляў, сам вінаваты. Паслалі нахабна і бяспраўна. Ніколі не думаў, што прадаўцы еўрапейскай маркі ў 2018 годзе ў Беларусі могуць пераняць тактыку махляроў з 90-х.
Я склаў беларускамоўную прэтэнзію, атрымаў на яе рускамоўны адказ за подпісам намесніка дырэктара Валерыя Раманчанкі. Потым быў яшчэ адзін зварот, на яго – зноўку рускамоўны адказ. Вось вам і мэнэджмент паважанай кампаніі! Ведалі б вы, што гэты топ-мэнэджар нагаварыў мне па тэлефоне, але не пра тое зараз гутарка.
У выніку я звярнуўся ў Мінгарвыканкам, каб Раманчанку прыцягнулі да адказнасці за ігнараванне беларускай мовы. Мой зварот перакінулі на Фрунзенскі, а потым на Маскоўскі райвыканкамы. Ну і ўвыніку Раманчанку прыцягнулі па артыкуле 9.22 КаАП – “Парушэнне заканадаўства аб мовах”.
Канешне, не ўсе мае патрабаванні задаволілі. Прыцягваць трэба было, на маю думку, не па адным пратаколе, а па пяці. Напрыклад, афіцыйную прэтэнзію не палічылі зваротам. Штрафы за ігнор мовы трэба было даваць два, а не адзін, бо звароты было два. За адсутнасць у зваротах парадку абскарджвання таксама трэба было караць. Адзін з адказаў быў складзены не па сутнасці. Але Маскойскі райвыканкам заплюшчыў на гэта вочы. Але дзякуй чыноўнікам, што хаця б часткова ўзнавілі справядлівасць.
Што тычыцца незалежнай экспертызы па маім “Рапідзе” расійскай зборкі, то вынікі вас шакіруюць. Прадказваю, што пасля гэтага вы ніколі не станеце мець спраў з “ФелАкт-сервісам” . Але пра гэта пазней.
У дадатку да гэтай гісторыі – фотаздымак Раманчанкі з яго сацсеткі і адказ з Маскоўскага райвыканкама.